30 красавiка 2024, aўторак, 16:16
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На ядзерны кампраміс з Іранам засталіся лічаныя гадзіны

3
На ядзерны кампраміс з Іранам засталіся лічаныя гадзіны

Вядучыя сусветныя дзяржавы павінны дасягнуць дамоўленасці з Іранам аб умовах згортвання яго ядзернай праграмы.

Гэта неабходна зрабіць да канца сённяшняга дня. Удзельнікі перамоваў кажуць, што паміж бакамі застаюцца значныя рознагалоссі, і дапускаюць магчымасць падаўжэння тэрміну перамоваў, паведамляе BBC.

ЗША, Вялікая Брытанія, Кітай, Францыя, Нямеччына і Расея хочуць, каб Іран пагадзіўся рэзка абмежаваць сваю ядзерную праграму ў абмен на значнае змякчэнне санкцый, накладзеных на Тэгеран ААН. Іран сцвярджае, што не распрацоўвае ядзерную зброю і пераследуе выключна мірныя мэты.

Заходнія краіны хочуць абмежаваць магчымасці Ірана ў выпрацоўцы матэрыялаў, якія можна выкарыстоўваць у вайсковых мэтах. Тэгеран мае намер павялічыць узбагачэнне ўрану ў бліжэйшыя гады ў 20 разоў. Акрамя таго, Іран хоча, каб санкцыі былі скасаваныя неадкладна, аднак заходнія краіны хочуць зрабіць гэты працэс паступовым, каб пераканацца, што Тэгеран выконвае свае абавязацельствы.

Іран так і не адказаў на запыты МАГАТЭ што да выпрабавальных выбухаў і іншай дзейнасці, якая выклікае падазрэнне і можа сведчыць пра вайсковы характар ядзернай праграмы.

Таксама ўлады Ірана не дапусцілі інспектараў Міжнароднага агенцтва атамнай энэргіі на вайсковы аб'ект у Парчыне.

Прэзідэнт Ірана Хасан Раўхані заявіў, што «калі Захад не будзе вылучаць празмерных патрабаванняў, то пагадненне можа быць укладзенае», паведамляе іранская газета «Рэсалат».

На перамовах пакуль не знойдзена прымальнага для ўсіх бакоў выйсця, якія менавіта санкцыі будуць паступова скасоўвацца, калі Іран будзе прытрымлівацца жорсткіх абмежаванняў на дзейнасць ва ўзбагачэнні ўрану.

Высокаўзбагачаны ўран можа выкарыстоўвацца для вытворчасці ядзернай зброі. Пры нізкім узроўні ўзбагачэння ўран можа пайсці на вытворчасць паліва для атамных электрастанцый.

Фота: AFP

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках