30 красавiка 2024, aўторак, 15:53
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Спявачка Рыяна стане дызайнерам Puma

5
Спявачка Рыяна стане дызайнерам Puma

З новага сезона зорка будзе цесна супрацоўнічаць са спартовым брэндам.

Спявачка Рыяна стане адным з асноўных дызайнераў абутку і адзення спартыўнай маркі Puma. Пра гэта дзяўчына распавяла ў інтэрв'ю для лютаўскага нумара Vogue, піша "Карэспандэнт".

"Я не буду дыктаваць ім усе правілы. Ёсць людзі, больш таленавітыя, чым я, нават калі гаворка ідзе пра спевы - вялікія галасы. Але людзі хочуць ведаць, хто я. Мода - гэта яркі індыкатар, спосаб паказаць свой настрой і стаўленне да чагосьці", - распавяла спявачка.

Паводле інфармацыі The Washington Post, Рыяна атрымае асабістага каардынатара, які будзе займацца яе ідэямі, а таксама малодшага памочніка. Праект будзе накіраваны на распрацоўку дызайну спартыўнай абутку, а таксама мадэляў ласін і топаў.

У рамках праграмы, задоўга да прэзентацыі калекцыі, спявачка будзе з'яўляцца ў створаных ёю красоўках на публіцы, а таксама папаўняць свой гардэроб іншымі рэчамі маркі. За сваю працу Рыяна атрымае мільён даляраў. Кантракт яшчэ не падпісаны, але знакамітасць ужо пацвердзіла свой удзел.

Раней барбадоская спявачка ўжо стварала калекцыі джынсаў для моднага дома Armani, мас-маркета River Island разам з Адамам Сельманам, касметычныя лініі для MAC і сувенірную прадукцыю для HardRock Cafe.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках