30 красавiка 2024, aўторак, 16:00
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Андрэй Іларыёнаў: Кіеў разглядаецца тэрарыстамі як аб'ект для дыверсій

7
Андрэй Іларыёнаў: Кіеў разглядаецца тэрарыстамі як аб'ект для дыверсій

Мэта ўсіх тэрактаў - устанаўленне расейскага кантролю над Украінай.

Перш за ўсё тэракты могуць закрануць Харкаў, Днепрапятроўск, Запарожжа і Херсон, заявіў у каментары "Гордон" былы дарадца прэзідэнта РФ Уладзіміра Пуціна, эканаміст Андрэй Іларыёнаў.

"Я лічу, што пагроза распаўсюджвання тэрарыстычных актаў па ўсёй тэрыторыі Украіны існуе. І я ўжо казаў пра тое, што варта чакаць тэрарыстычных актаў на інфраструктурных аб'ектах Харкава, Днепрапятроўска, Запарожжа, Херсона. Там найбольш высокая верагоднасць правядзення дыверсій і тэрактаў. Кіеў, вядома , таксама разглядаецца як аб'ект для дыверсій, але, з маіх адчуванняў, гэта стане наступным крокам, некалькі пазней", - сказаў ён.

Паводле слоў Іларыёнава, мэта правядзення тэрактаў - устанаўленне расейскага кантролю над Украінай.

"Задача любога тэракту - запалохванне, стварэнне нервовасці, адчування няўстойлівасці, кіраўніцкіх праблем, падтрыманне незадаволенасці грамадзян у адносінах да ўлад, дэстабілізацыя палітычнай, ваеннай сітуацыі і сітуацыі з бяспекай", - сказаў эксперт.

У Харкаўскай вобласці на працягу пяці месяцаў працавала дыверсійна-тэрарыстычная група "Харкаўскія партызаны", якой кіравалі з Расеі, паведамілі ў СБУ.

Служба бяспекі Украіны затрымала двух тэрарыстаў, якія планавалі падарваць раённы аддзел міліцыі ў адным з густанаселеных раёнаў Харкава.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках