30 красавiка 2024, aўторак, 13:17
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

20 менчукоў апынуліся ў рэанімацыі пасля ўжывання спайсу

26
20 менчукоў апынуліся ў рэанімацыі пасля ўжывання спайсу

З пачатку года толькі ў Менску з незаконнага абароту выключаныя дзясяткі кілаграмаў рознай псіхаактыўнай «сінтэтыкі».

Толькі за некалькі дзён з 17 па 21 лістапада ў горадзе было шпіталізавана амаль два дзясяткі чалавек, двое з якіх апынуліся ў рэанімацыі паўторна. Пра гэта паведаміў начальнік упраўлення наркакантролю і супрацьдзеяння гандлю людзьмі ГУУС Мінгарвыканкама палкоўнік міліцыі Канстанцін Ляшкевіч, інфармуе «Беларускі партызан».

«Я не буду сцвярджаць, што гэта скончаныя «спайсаманы» - магчыма, хто-небудзь з тых, хто папаў у рэанімацыю са смяротным атручваннем наогул упершыню паспрабаваў «міксы». Але нават гэтага аднаго-адзінага разу дастаткова, каб паставіць на карту ўласнае жыццё. І ў такую «рулетку» ў пераважнай большасці гуляе наша моладзь - хлопцы ва ўзросце 15-20 гадоў, генафонд нацыі.

Хоць, традыцыйныя наркотыкі - тая ж бомба, праўда, запаволенага дзеяння. Для іх не так характэрныя перадазіроўкі, але фінал у любым выпадку сумны.

Пацверджанне таму - нядаўні выпадак з двума «опіумнымі» наркаманамі, якія праз «сядзенне на ігле» засталіся без печані. Вядома, больш дакладна пра гісторыю іх хваробы маглі б расказаць лекары, але гэта ўжо ніяк не дапаможа нікому з абодвух пацыентаў, якія навечна «прапісаліся» на гарадскіх могілках. Вядома, гэта гучыць жорстка, але як нельга лепш адлюстроўвае рэальнасць...» - цытуе Ляшкевіча сайт ГУУС Мінгарвыканкама.

Паводле ягоных слоў, з пачатку года толькі ў Менску з незаконнага абароту выключаныя дзясяткі кілаграмаў рознай псіхаактыўнай «сінтэтыкі», тры чвэрці з якой складаюць папулярныя цяпер курыльныя міксы.

«Са студзеня 2014-га намі спыненае функцыянаванне 13 каналаў паступлення ў Менск наркотыкаў і псіхатропаў з-за мяжы, «закрытыя» 10 наркалабараторый і 12 сайтаў, якія спецыялізаваліся на гандлі смерцю ў літаральным сэнсе гэтага слова», - паведаміў Ляшкевіч.

Напісаць каментар 26

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках