30 красавiка 2024, aўторак, 12:55
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кітаец зрабіў фурор, жанглюючы ротам (Відэа)

3

Жыхар Кітая спадзяецца трапіць у Кнігу рэкордаў Гінеса.

Жыхар Кітая па імені Сун Фэй прыцягнуў да сябе ўвагу прэсы і грамадскасці унікальнай здольнасцю жангляваць шарыкамі для пінг-понга пры дапамозе рота. Як паведамляе выданне Shanghaiist, мужчына спадзяецца, што ягоны незвычайны талент дапаможа яму трапіць у Кнігу рэкордаў Гінеса, паведамляе NEWSru.com.

Падобны спосаб жанглявання не з'яўляецца новым. Яго вынайшаў нямецкі артыст гэтага цыркавога жанру па прозвішчы Беландзіні. Сярод жанглёраў ротам сям'ю шарыкамі для пінг-понга ў 1980-я гады маніпуляваў цыркач з Чэхаславакіі Тоні Ферко. Такую ж колькасць шарыкаў выдзімаў і лавіў ротам Уолі Іствуд з ЗША. У Сун Фея ў арсенале пакуль жангляванне толькі трыма шарыкамі.

Што да іншых рэкордаў у жангляванні, то ў гісторыю цырка ўвайшлі шматлікія майстры гэтага жанру. Так, 11 кольцамі ў 1960-70-я гады жанглявалі прадстаўнікі СССР Альберт Пятроўскі, Яўген Белаўр, Сяргей Ігнатаў. Іх рэкорд быў пабіты толькі ў 90-я гады мінулага стагоддзя - 12 кольцамі жанглявалі Энтані Гато і Альберт Лукас з ЗША. 15 мячамі жанглявалі Пітэр Кейсмен і Роб Ванко з ЗША. У працягласці жанглявання рэкорд у 1995 годзе паставіў Тэры Коўл з Вялікабрытаніі - ён па-майстэрску падкідваў і лавіў тры прадметы на працягу 11 гадзін і 4 хвілін.

Адзначым, што ў Кітаі настольны тэніс мае статус прэстыжнай гульні і з'яўляецца адным з нацыянальных відаў спорту. Кітайскія спартсмены рэгулярна перамагаюць на спаборніцтвах рознага ўзроўню ў настольным тэнісе. Каманды настольнага тэніса Кітая выйгравалі залатыя медалі ў гэтым відзе спорту каля 40 разоў. У траўні 2014 года абедзве залатыя медалі чарговага чэмпіянату свету, які праходзіў у Токіо, зноў дасталіся Кітаю.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках