26 красавiка 2024, Пятніца, 22:44
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Sueddeutsche Zeitung: Пуцін можа быць пераможаны пры адной умове

6
Sueddeutsche Zeitung: Пуцін можа быць пераможаны пры адной умове

Для Украіны павінны быць адчыненыя дзверы ў NATO.

Нямецкае выданне «Sueddeutsche Zeitung» упэўнена, што дзверы ў NATO, нягледзячы на нежаданне Расеі, павінны заставацца для Украіны адкрытымі. Аўтар адзначае, што ў Нямеччыне шмат асоб, якія спрабуюць падтрымліваць пазіцыю прэзідэнта Расеі, і сам Пуцін выкарыстоўвае любую магчымасць, каб падаць нямецкай грамадскасці свой пункт гледжання, у тым ліку і NATO, піша joinfo.ua.

На думку Пуціна, чарговая хваля пашырэння Альянсу прывядзе да «істотнага змянення ў геапалітычным вымярэнні». Ідэя, што ўступленне краін Цэнтральнай і Усходняй Еўропы ў NATO «загнала Расею ў кут» і выклікала выбух крызісу ва Украіне, успрымаецца як праўдзівая многімі жыхарамі Захаду, пішуць у «SZ». У такой сітуацыі мэта кіруючай кааліцыі ў Кіеве, якой з'яўляецца сяброўства ў NATO, павінна выдавацца авантурнай, піша нямецкі аглядальнік.

Выданне звяртае ўвагу на тое, што ў Пуціна атрымаўся «неверагодны прапагандысцкі трук». Хоць менавіта Расея выкарыстоўвала сілу і выкарыстоўвае гвалт у дачыненні да свайго суседа, у цэнтры ўвагі апынулася «ўяўнае або фактычнае адчуванне пагрозы» самога вінаватага. Вобраз Расеі як агрэсара «размыльваеццца» і замяняецца «вінаватымі ў халоднай вайне», дзе адказныя ў роўнай ступені - Мэркель і Пуцін.

«Абгрунтаваныя асцярогі Украіны і іншых дзяржаў застаюцца па-за ўвагай», - піша «SZ». Калі кіраўнік МЗС Нямеччыны Франк-Вальтэр Штайнмаер кажа, што не бачыць магчымасці прыняцця Украіны ў NATO, то можна казаць пра «рэальную прагматычную палітыку», тлумачыць выданне. На думку каментатара, Альянс не жадае супрацьстаяння з Расеяй, і ва Украіне пытанне ўступлення ў NATO уважаецца неадназначным.

Аднак пазбаўленне Украіны менавіта цяпер ўсіх надзей на будучыню сяброўства ў Альянсе было б «няправільнае», ацэньвае нямецкі каментатар. Асабліва цяпер, калі Украіна зразумела, што «па-за NATO няма бяспекі». Дагэтуль NATO вяло, «па крайняй меры тэарэтычна», палітыку адчыненых дзвярэй, падтрымліваючы такім чынам пастулат на тэму свабоднага выбару саюза. «Адмова NATO ад гэтага сцвярджэння была бы перамогай для Пуціна».

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках