2 траўня 2024, Чацвер, 19:07
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларусь зацвердзіла дэмаркацыю мяжы з Украінай

1
Беларусь зацвердзіла дэмаркацыю мяжы з Украінай

Савет міністраў Беларусі зацвердзіў міжурадавае беларуска-украінскае пагадненне аб дэмаркацыі мяжы з Украінай.

У дакуменце даручана міністэрству замежных спраў накіраваць паведамленне аб выкананні Беларуссю ўнутрыдзяржаўных працэдур для ўваходжання ў дзеянне пагаднення, піша «Інтэрфакс-Украіна».

Кабінет міністраў Украіны зацвердзіў аналагічнае пагадненне 12 лістапада гэтага года.

Лукашэнка 1 верасня 2014 года падпісаў указ N422 «Аб дэмаркацыі Дзяржаўнай мяжы Рэспублікі Беларусь з Украінай».

Дагавор аб дзяржаўнай мяжы быў падпісаны 12 траўня 1997 года, ратыфікаваны Вярхоўнай Радай Украіны 18 ліпеня 1997 года. Лукашэнка падпісаў закон «Аб ратыфікацыі Дагавора паміж Украінай і Рэспублікай Беларусь аб дзяржаўнай мяжы» 17 траўня 2010 года.

Беларускі бок увязвае дэмаркацыю з выплатай Кіевам ягоных абавязанняў у запазычанасці перад Менскам. Летам 2010 года Украіна прызнала запазычанасць перад Беларуссю сумаю $134 млн.

Дэмаркацыйнай дагавор паміж Украінай і Беларуссю ўвойдзе ў дзеянне 18 чэрвеня 2013 года.

14 сакавіка 2013 года ў Луцку на даручэнне урадаў Украіны, Беларусі і Польшчы кіраўнікі трох пагранічных ведамстваў падпісалі пагадненне аб пункце стыку дзяржаўных межаў. Тады была завершаная работа ў пазначэнні лініі украінска-польскай дзяржаўнай мяжы на мясцовасці і адначасова дадзены старт такой працы на ўкраінска-беларускай мяжы.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках