2 траўня 2024, Чацвер, 20:24
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Фізікі далі тлумачэнне знакамітай кацінай акуратнасці

18
Фізікі далі тлумачэнне знакамітай кацінай акуратнасці

Амерыканскія навукоўцы дэталёва вывучылі працэс ужывання вадкасці коткамі і сабакамі.

Навукоўцы з Прынстанскага ўніверсітэта і Масачусецкага тэхналагічнага інстытута паведамілі на канферэнцыі Амерыканскага фізічнага таварыства ў Сан-Францыска, што імі да самых дробных дэталяў вывучаны працэс ужывання вадкасці коткамі і сабакамі, паведамляе РІА «Новости».

Вядома, што коткі хлебчуць ваду або малако акуратна, не праліваючы ні кроплі, тады як сабакі расплёскваюць вадкасць, пакідаючы пасля сябе лужыны. Піць, як людзі, усмоктваючы ў сябе напой, гэтыя жывёлы не могуць, паколькі іх шчокі не дазваляюць ім досыць шчыльна стуліць вусны. Як менавіта сабакам і коткам атрымоўваецца піць і чаму яны робяць гэта такімі рознымі спосабамі - да гэтага часу заставалася загадкай, піша агенцтва.

Высветлілася, што котка падчас піцця дакранаецца языком паверхні і з дапамогай языка ўцягвае струмень вадкасці ў сябе з хуткасцю 3 футы (1 метр) у секунду. За кошт руху языка котка пасля адрыву струменю вадкасці ад паверхні паспявае злавіць яго, не даючы ўтварыцца пырскам.

Сабакі ўсё робяць па-іншаму. Калі каціны язык толькі дакранаецца паверхні вадкасці, то сабачы язык «уразаецца» ў яе, ствараючы пырскі. Пры гэтым ступень неахайнасці сабакі наўпрост залежыць ад яго памераў. Сенбернар пакіне пасля пітва лужыны нашмат большыя, чым такса.

Напісаць каментар 18

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках