2 траўня 2024, Чацвер, 18:20
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Жыхар Ліды «замінаваў» аптэку

3
Жыхар Ліды «замінаваў» аптэку

У Лідзе мясцовы жыхар наважыў «замінаваць» аптэку.

Пра гэта сайту charter97.org паведамілі ў прэс-службе УУС Гарадзенскага аблвыканкама.

Інцыдэнт адбыўся 24 лістапада. А 18.26 у дзяжурную частку міліцыі паступіў званок ад загадчыцы аптэкі ў цэнтры Ліды. Яна паведаміла, што ў аб'ект зайшоў невядомы мужчына і паведаміў усім, што а 23.00 аптэка будзе замінаваная, а пасля гэтага ўцёк.

На месца выехала аператыўная група. Выбуховай прылады ў аптэцы выяўлена не было, эвакуацыя ня праводзілася. Праваахоўнікі высветлілі асобу «мінёра» і праз некаторы час затрымалі яго. Ім аказаўся непрацуючы і раней судзімы жыхар Ліды 1965 нараджэння, які, будучы ў нецвярозым стане, наважыў такім чынам пажартаваць.

Лідскі раённы аддзел Следчага камітэта распачаў крымінальную справу паводле арт.340 ч.1 КК Рэспублікі Беларусь за загадзя ілжывае паведамленне аб небяспецы.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках