2 траўня 2024, Чацвер, 19:57
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Таўшчыня снежнага покрыва ў Гародні - 8 сантыметраў

3
Таўшчыня снежнага покрыва ў Гародні - 8 сантыметраў

Па заходняй палове краіны снежны полаг складае 1-4 см (метэастанцыя Гародні - 8 см).

У бліжэйшы дзень, 27 лістапада, сінаптычная сітуацыя не зменіцца. Чакаецца воблачна з праясненнямі. Без істотных ападкаў. Месцамі туман, іней, слабы галалёд. На асобных участках дарог - галалёдзіца. Вецер паўднёва-ўсходні слабы да ўмеранага. Тэмпература паветра мінімальная ноччу -3...-10 °C, пры праясненнях -11...-13 °C, максімальная днём -1...-7 °C. Атмасферны ціск істотна не зменіцца, піша «Наша Нiва».

28 і 29 лістапада краіна будзе знаходзіцца ў полі павышанага атмасфернага ціску. Захаваецца зімовы характар надвор'я. Без істотных ападкаў. Месцамі туман, іней. На асобных участках дарог галалёдзіца. Тэмпература паветра ўначы -6...-13° C, днём -2...-7 °C.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках