2 траўня 2024, Чацвер, 13:27
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Вуліцы Беларусі назавуць па-новаму

11
Вуліцы Беларусі назавуць па-новаму

У Беларусі назвы вуліцаў у гонар знакамітых людзей будуць падаваць з імем і прозвішчам.

Такую пастанову прыняла Тапанімічная камісія пры Савеце Міністраў. Пра гэта сайту charter97.org паведамілі ў прэс-службе Дзяржаўнага камітэта маёмасці.

«Шляхам адкрытага галасавання пераважнай большасцю галасоў «за» быў прыняты так званы ўніфікаваны варыянт, паводле якога назвы ва ўсіх выпадках павінны складацца з імя і прозвішча або поўнага псеўданіма выдатнай асобы. Напрыклад, вул. Адама Шэмэша або Якуба Коласа. Пры гэтым сябры камісіі аднагалосна выказаліся за поўную адмову ад выкарыстання ў назвах ініцыялаў», - канстатавалі ў прэс-службе Дзяржкаммаёмасці.

На папярэднім пасяджэнні камісіі прапаноўваўся і дыферэнцыраваны падыход, які меў на ўвазе, што найменне можа складацца з прозвішчы; імя і прозвішча ў выпадках, калі назвы прысвойваюцца ў гонар непаўналетняй выдатнай асобе, напрыклад, вул. Марата Казея; ў гонар замежных выбітных асоб: вул. Карла Маркса; у немілагучных і двухсэнсоўных назвах; званнях і прозвішчах; псеўданімах.

Эксперты пагадзіліся, што прыняцце аднастайнага падыходу ў поўнай меры адпавядае патрабаванням уніфікацыі тапанімічнай сістэмы ўнутры населеных пунктаў і адначасова служыць адукацыйна-выхаваўчым мэтам. Падыход дазваляе ідэнтыфікаваць асобу, у гонар якой названая вуліца.

З практычнага пункту гледжання выкарыстанне ў назве імя, прычым на першым месцы, неабходна для правільнага напісання прозвішча на рускай і беларускай мовах, дапамагае пазбегнуць граматычных памылак.

Старшыня Дзяржаўнага камітэта маёмасці Беларусі, які ўзначальвае тапанімічную камісію пры Саўміне, Георгій Кузняцоў адзначыў, што досвед Беларусі па навядзенні парадку з назвамі населеных пунктаў і іх састаўных частак (вуліц, плошчаў і г.д.) уважаецца перадавым у СНД. «Мы ствараем аснову для ліквідацыі той блытаніны, якая дагэтуль панавала, калі імёны выбітных людзей прысвойваліся не па агульнаму правілу, а па чыім-небудзь суб'ектыўным гусце. Густаўшчыне ў гэтай справе не месца. Цяпер па ўсёй краіне будуецца шмат жылля, пракладваюцца новыя вуліцы - у выпадку, калі яны будуць насіць чыёсьці імя і прозвішча, псеўданім, то будуць называцца паводле адзінага стандарту», - цытуе словы Георгія Кузняцова прэс-служба Дзяржкаммаёмасці.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках