2 траўня 2024, Чацвер, 16:23
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Азаранка - у ліку прэтэндэнтаў на перамогу ў трох намінацыях WTA

6
Азаранка - у ліку прэтэндэнтаў на перамогу ў трох намінацыях WTA

На сайце WTA праводзіцца галасаванне «Любімы гулец балельшчыкаў».

Аддаць голас можна як за тэнісістку, фанатам якой вы з'яўляецеся, так і за пару, паведамляе tennis.by.

У ліку прэтэндэнтаў на перамогу - і беларуска Вікторыя Азаранка.

Сярод дзесяці прэтэндэнтаў на званне «матчу года» - паядынак Вікторыі Азаранка з Аленай Янковіч у Брысбене. У самым пачатку 2014 беларуска перамагла сербку ў паўфінале аўстралійскага турніру - 1:6, 6:3, 6:4.

У ліку намінантаў на першынство ў катэгорыі «Матч года на турнірах Вялікага шлема» - адразу дзве сустрэчы з удзелам першай ракеткі нашай краіны. Гэта двубой з польскай тэнісісткай Агнешкай Радваньскай на Australian Open, дзе Вікторыя, на жаль, саступіла - 1:6, 7:5, 0:6.

А таксама матч Азаранка з Аляксандрай Круніч з Сербіі на US Open, на якім Вікторыя перамагла - 4:6, 6:4, 6:4.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках