Зону платнай паркоўкі ў цэнтры Менска пашыраць
3- 28.11.2014, 9:20
- 5,706
Уезд на тэрыторыю Верхняга горада ў межах вуліц Максіма Багдановіча - Інтэрнацыянальнай - Гандлёвай - плошчы Свабоды стане платным.
Пра гэта «Менск-Навіны» распавёў дырэктар ГУ «Паркоўкі сталіцы» Аляксандр Буйко. Гадзіна стаянкі аўтамабіля ў гэтай частцы горада абыдзецца ўладальніку машыны ў 20 тыс рублёў незалежна ад часу дня. Выехаць з тэрыторыі Верхняга горада можна праз вуліцу Энгельса або плошчу Свабоды. Там устаноўлена абсталяванне аўтаматызаванага збірання платы за паркоўку.
У планах прадпрыемства на наступны год вызваліць ад наплыву аўтамабіляў квартал вуліц Інтэрнацыянальнай, Камсамольскай і Рэвалюцыйнай. Там таксама будуць працаваць аўтаматызаваныя паркаматы, якія прымаюць плату за паркоўку як наяўнымі, так і з дапамогай банкаўскай карты. Купюрапрыёмнікам прылад ультранізкага энергаспажывання абсталююць інавацыйнымі акумулятарамі, а таксама сонечнымі батарэямі, якія дазволяць абысціся без сталага падлучэння да гарадской электрасеткі.