Спартак Мірановіч: Нашыя хлопцы дадуць сур'ёзны бой «Вайвадзіне»!
2- 28.11.2014, 18:30
- 4,281
Галоўны трэнер менскага СКА заявіў, што каманда гатовая пазмагацца супраць "Вайвадзіны".
Галоўны трэнер менскага СКА Спартак Мірановіч перад матчам у адказ 3-га раунда Кубка ЕГФ супраць "Вайвадзіны" заўважыў, што пяць ачкоў дэфіцыту ў гасцявой сустрэчы - зашмат, аднак паабяцаў, што ў Палацы спорту армейцы дадуць сербам сур'ёзны бой, паведамляе афіцыйны сайт клуба.
"Вайвадзіна" - дасведчаная, узроставая, дысцыплінаваная каманда з добрай задняй лініяй. Многія яе гульцы выступалі за вядомыя еўрапейскія клубы. А спытай у замежных агентаў ці трэнераў, хто гуляе ў СКА, - ведаць не ведаюць. Падрастаючаму пакаленню армейцаў толькі трэба будзе сябе праявіць.
Для "Вайвадзіны" пяць мячоў - мала, для СКА - шмат. З якога боку паглядзець. Чыркавіч скардзіўся, што ягоная каманда магла дасягнуць перавагі ў сем мячоў, але не атрымалася - і цяпер у Менску паўстануць праблемы. Для нас і існы дэфіцыт вельмі істотны. Тым не менш, думаю, заўзятары, якія прыйдуць у Палац спорту, не пашкадуюць. Нашыя хлопцы дадуць сур'ёзны бой!" - Заявіў ён.