5 траўня 2024, Нядзеля, 11:24
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Войска Расеі перасоўваецца да межаў Украіны

15
Войска Расеі перасоўваецца да межаў Украіны

ЗША абвінавацілі Расею ў нарошчванні сіл ля мяжы з Украінай.

Прадстаўнік рады нацыянальнай бяспецы пры Белым доме Марк Строх (Mark Stroh), каментуючы мінулыя ў нядзелю, 2 лістапада, «выбары» у самаабвешчаных Данецкай і Луганскай «народных рэспубліках», заявіў РІА «Новости», што Расея перасоўвае свае войскі да мяжы з Украінай.

«Мы перасцерагаем Расею ад таго, каб выкарыстоўваць падобнае незаконнае галасаванне як падставу для таго, каб увесці дадатковыя войскі і вайсковы рыштунак на Украіну, асабліва ў святле нядаўніх сведчанняў датычных таго, што расейскае войска перасоўвае свае сілы назад да мяжы ўздоўж раёнаў на ўсходзе Украіны» , - сказаў ён.

Пасля абвастрэння сітуацыі на Украіне расейскія ўзброеныя сілы правялі серыю вучэнняў паблізу заходняй мяжы. Самай маштабнай стала праверка ў чэрвені боегатоўнасці войскаў Цэнтральнай вайсковай акругі, у якой былі задзейнічаныя звыш 65 тысяч чалавек. Акрамя таго, у Растоўскай вобласці і на Стаўраполлі з 29 да 31 ліпеня прайшлі трохдзённыя лётна-тактычныя вучэнні, у якіх былі задзейнічаны больш за 30 гелікоптэраў.

12 кастрычніка Уладзімір Пуцін загадаў вярнуць войскі з вучэнняў у Растоўскую вобласць ў месцы пастаяннай дыслакацыі. Улады Украіны, краін Захаду і прадстаўнікі NATO не пацвердзілі поўнага адводу войскаў.

Напісаць каментар 15

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках