Аляксей Венядзіктаў: На «Эхо Москвы» вядуць скаардынаваную атаку
5- 3.11.2014, 9:35
- 10,405
Галоўны рэдактар «Эхо Москвы» распавёў аб скаардынаванай атацы ўладаў на радыёстанцыю і пра тое, што ён будзе змагацца.
31 кастрычніка Роскомнадзор вынес папярэджанне радыёстанцыі і яе сайту за эфір аб баях у данецкім аэрапорце ад 29 кастрычніка і ягоную расшыфроўку, апублікаваную на сайце 30 кастрычніка. У праграме «Сваімі вачыма» бралі ўдзел журналіст Los Angeles Times Сяргей Лойка і Цімур Алеўскі, які супрацоўнічае адначасова і з «Дождем», і з «Эхом». Пры гэтым «ніякіх канкрэтных прыкладаў гэтай інфармацыі прыведзена не было», піша Аляксей Венедыктаў.
З ягоных слоў, «Эхо» збіраецца судзіцца з рэгулятарам, але да пастановы суда часова выдаліла тэкст з сайта.
На думку Венедыктава, Роскомнадзор пайшоў «на дэманстратыўнае парушэнне законаў, таму што ім загадалі». Сюды ж галоўрэд радыёстанцыі аднёс праверкі з боку МНС і іншых наглядных органаў.
«Я ўяўляю ўзровень каардынацыі атакі. Больш за тое, я ўяўляю хто і як, а таксама ў якім кабінеце і па якім адрасе ідуць гэтыя абмеркаванні, як у іх прымаюць удзел і некаторыя нашы калегі. Пляваць глыбока хацеў», - эмацыйна напісаў Венедыкт. Ён дадаў, што радыёстанцыя працягне інфармаваць сваіх слухачоў у тым ліку і «аб вайсковых злачынствах, якія здзяйсняюцца цяпер на тэрыторыі Украіны».
«Мы не парушаем законы Расеі, мы робім сваю прафесійную працу, інфармуючы нашых слухачоў пра ўсё, у тым ліку, і аб вайсковых злачынствах, якія здзяйсняюцца цяпер на тэрыторыі Украіны. У сучасным свеце іх не атуліць нічым, нават спробай заткнуць нам рот.
Суд - справа галосная, пратаколы суда дапамогуць нам падрабязней расказаць пра тое, што спрабуюць схаваць некаторыя», - заявіў ён.