5 траўня 2024, Нядзеля, 10:15
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На вуліцы Ажэшкі ў Гародні знішчылі ўнікальную фрэску

3

Стары горад у Гародні паступова губляе свой твар разам са сваімі будынкамі, якія знікаюць або праходзяць праз «рэканструкцыю».

І калі дагэтуль гэта тычылася перш за ўсё гістарычнай спадчыны, то цяпер «закранула» і сучасную Гародню - цэлы сегмент фрэскі, выкананай ва ўнікальнай тэхніцы на доме па вуліцы Ажэшкі, з нядаўняга часу згублены. На ягоным месцы прасеклі новыя дзверы, паведамляе «Гарадзенская праўда».

Адзін з шасці элементаў фрэскі, выкананай тры з паловай гады таму гарадзенскім мастаком Аляксандрам Сільвановічам ў тэхніцы сграфіта (такую яшчэ можна ўбачыць на «паяску» брыгіцкага касцёла), знішчаны цалкам.

На перанесенай на сцяну сярэднявечнай гравюры Гародні дасталася і знаку Гародні - аленю Святога Губерта, па якім неміласэрна прайшліся будаўнічым інструментам.

Са слоў мастака Аляксандра Сільвановіча, асноўная ідэя стварэння пано - паказаць гісторыю Гарадзеншчыны і гандлёва-рамеснага раёна, дзе цяпер знаходзіцца будынак, у якім калісьці размяшчалася крама «Чаравічак». Пано выкананае ў тэхніцы разьбы па каляровай тынкоўцы. Тэхніка вельмі надзейная і даўгавечная. Ідэя такога афармлення фасада будынка першапачаткова ўзнікла ў архітэктараў, яе падтрымалі ўладальнікі крамы.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках