1 траўня 2024, Серада, 12:13
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Марцін Угла: «Чорны спіс» беларускіх чыноўнікаў трэба пашырыць

2
Марцін Угла: «Чорны спіс» беларускіх чыноўнікаў трэба пашырыць

Скарачэнне ЕЗ беларускага санкцыйнага спісу здзіўляе.

Праваабаронца Марцін Угла распавёў charter97.org, як ён ацэньвае поспехі дзейнасці іх арганізацыі, якая ўчора адсвяткавала дзесяцігадовы юбілей і ці можна паўплываць на фармаванне «чорнага спісу» беларускіх чыноўнікаў.

- Я цалкам задаволены вынікамі нашай дзесяцігадовай дзейнасці. Усё ж такі, нам удалося многае зрабіць, як мне здаецца. Мы распаўсюджвалі інфармацыю сярод грамадскасці, журналістаў і палітыкаў пра тое, што адбываецца ў Беларусі ў сферы правоў чалавека. Як мне здаецца, гэта было таго варта, таму што мала хто яшчэ займаецца гэтай дзейнасцю ў Швецыі і я думаю, што мы, усё ж такі, у гэтым дамагліся поспеху.

- Ці атрымалася вам змяніць стасункі і ўзровень інфармаванасці аб нашай краіне ў шведскім грамадстве і на прасторах усёй Заходняй Еўропы?

- Трэба сказаць, што цяпер шведы, якія цікавяцца міжнароднымі падзеямі і цікавяцца тым, што адбываецца ў Беларусі, яны больш-менш разумеюць як выглядае сітуацыя ў Беларусі. Гэта вельмі важна, ад гэтага залежаць і палітычныя пастановы.

- Некалькі дзён таму была прынятая пастанова аб далейшых санкцыях у дачыненні да беларускіх чыноўнікаў, аднак спіс быў скарочаны. Як вы ацэньваеце такую пастанову Еўразвязу?

- З аднаго боку тое, што санкцыі прадоўжылі - гэта добра. З іншага боку, мяне здзівіла скарачэнне санкцыйнага спісу. Гэта вельмі недарэчы, і мяне гэтае пытанне хвалюе. Я мяркую, што гэты «чорны спіс» трэба, хутчэй, пашырыць, чым скараціць. А гэтымі дзеяннямі як бы падаецца сігнал, што апошнім часам сітуацыя ў Беларусі стала лепшай, а на самай справе поўным ходам ідуць рэпрэсіі. Я не магу растлумачыць прычыны такой няўдалай пастановы. Напрыклад, знялі санкцыі з суддзі, якая выносіла палітычныя прысуды. Чаму? Бо доўжацца рэпрэсіі супраць актывістаў - Юрыя Рубцова, Паўла Вінаградава. І суддзяў, якія выносілі гэтыя прысуды таксама трэба ўключыць у гэты «чорны» спіс. Як раз цяпер трэба вельмі выразна і ўпэўнена ціснуць на беларускі рэжым, а такое адчуванне, што адбываецца зваротны працэс.

- Ці ёсць рэальны ўплыў з боку Östgruppen на еўрачыноўнікаў, за якімі апошняе слова ў пастановах датычных Беларусі?

- На самай справе, гэта адна з нашых галоўных задач. Мы стараемся ўплываць на палітычныя пастановы як на ўзроўні Швецыі, так і Еўразвязу. Мы стараемся сачыць за развіццём падзей і пастаянна патрабуем, каб палітыка з боку ўрада і Еўразвязу агулам у дачыненні да Беларусі была больш прынцыповай. Здаецца, што ў Еўропе цяпер ёсць такая тэндэнцыя, што чыноўнікі думаюць толькі пра Украіну, а іншыя прынцыповыя пазіцыі адышлі на другі план. Але мы будзем, вядома, старацца ўплываць на тое, каб пазіцыя ў дачыненні да вашай краіны заставалася цвёрдай, таму што гэта адзінае, што сапраўды працуе.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках