1 траўня 2024, Серада, 7:37
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Масква заблакавала рэзалюцыю Рады бяспекі ААН датычную Украіны

9
Масква заблакавала рэзалюцыю Рады бяспекі ААН датычную Украіны

Расея блакавала заяву Рады бяспекі ААН з нагоды праведзеных тэрарыстамі псеўдавыбараў у Данецкай і Луганскай абласцях.

Складзены Літвой тэкст дакумента быў заснаваны на тым, што праведзенае 2 лістапада галасаванне на ўсходзе Украіны супярэчыць палажэнням дасягнутым у верасні 2014 Менскіх дамоўленасцей, паведамляе Лігабізнэсінформ са спасылкай на AFP.

Як заявіў прэс-сакратар Расеі пры сусветнай арганізацыі Аляксей Зайцаў, праект заявы Рады бяспекі ААН што да псеўдавыбараў у Данбасе «апынуўся неадэкватным і з гэтай прычыны не быў прыняты».

Нагадаем, ЗША асуджаюць псеўдавыбары тэрарыстаў «ДНР» і «ЛНР» у акупаваных раёнах Данбаса і патрабуюць ад Расеі прытрымлівацца абавязанняў, узятых на сябе ў Менску. У Еўразвязе і ЗША ўжо папярэдзілі Маскву, што калі яна прызнае гэтыя «выбары», Расеі пагражаюць новыя санкцыі.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках