1 траўня 2024, Серада, 10:57
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Рэкорд: у ноч Хэлоўіна ў рэанімацыю трапілі 15 чалавек пад спайсам

17
Рэкорд: у ноч Хэлоўіна ў рэанімацыю трапілі 15 чалавек пад спайсам

Сумны рэкорд пабілі аматары спайсаў у Менску ў ноч Хэлоўіна, з пятніцы на суботу.

У рэанімацыі Рэспубліканскага цэнтра лячэння вострых атручванняў Менскай бальніцы хуткай медыцынскай дапамогі апынуліся адразу 15 (!) чалавек ва ўзросце ад 17 да 25 гадоў. На шчасце, абышлося без смяротных зыходаў. Але нагрузка на лекараў была каласальнай, аж раніцой адзін з іх задумаўся аб змене працы, піша «СБ».

Лекарка-таксіколаг вышэйшай катэгорыі Валянціна Постнікава, спецыяліст з 35-гадовым стажам, прызнае:

- Упершыню ствараецца ўражанне, што медыкі перад бядой як быццам нямоглыя. Праз спайс тут ужо як у прыфрантавым шпіталі! Вядома, у нас дастаткова прафесіяналізму і тэхнічных магчымасцяў, каб справіцца з самымі сур'ёзнымі атручваннямі. Але адна справа - выкладвацца, каб выратаваць юнакоў ці дзяўчат, якія пацярпелі ў непрадбачаных абставінах і не па сваёй віне, калі нашы намаганні маюць перспектыву, таму што самі пацыенты жыццё ўважаюць найвышэйшай каштоўнасцю. І зусім іншая - калі ўчора хлопца, што адной нагой быў у магіле мы адхаялі, а сёння ён зноў у нас з тымі ж сімптомамі! І гэта зноў спайс...

Паступіў сігнал: прывезлі чарговую ахвяру наркотыку. На кушэтцы ў прыёмным аддзяленні - 30-гадовы мужчына, якога брыгадзе «хуткай» перадала міліцыя. Страшнымі змяінымі рухамі ён спрабуе дастаць тварам да бетоннай падлогі. Твар чырванее, сліна цячэ на брудныя красоўкі. Погляд блукае, у адказ на пытанні - гістэрычнае мыканне. Зрэшты, пацыента пазналі адразу - у гэткім стане Вадзім тут ужо восьмы раз! Распранулі, накрылі прасцінай і павезлі ў рэанімацыю. Гашыш, метадон, клафелін, дымедрол, дыязепам?

Пазней высветліцца, што Вадзім прыняў гэта ўсё і за адзін вечар. Наркаман з 8-гадовым стажам проста не ведаў, у чым знайсці палёгку. Дагэтуль яму шанцавала: кожны раз яго своечасова знаходзілі і дастаўлялі да лекараў. А калі-небудзь не знойдуць...

З 12 ложкаў рэанімацыі вольныя толькі два. Для кожнага пацыента тут кропельніца, катэтар і складаная апаратура, якая вядзе бесперапынны маніторынг стану. Большасць прывязаныя за рукі і за ногі да ложкаў. Прама тут жа і працоўнае месца лекара-рэаніматолага Андрэя Шмігельскага. Хутка ложкі давялося рассоўваць, каб уціснуць новыя, таму што, а 20:00 з сямейнай спайс-вечарынкі паступілі адразу двое - 22-гадовая Анжэла і 29-гадовы Артур. Побач з абмяклым целам жонкі вінавата таптаўся, спрабуючы адказваць на пытанні Валянціны Васільеўны, муж Максім.

25-гадовая Соф'я Андрэеўна ўспомніла сваё імя толькі праз дзве гадзіны ў рэанімацыі. Так і прадставілася: «Соф'я Андрэеўна я!» Бесперапынна мацюкалася і патрабавала патэлефанаваць таце, які абавязкова прыедзе і ўсіх пакарае... Валянціне Постнікавай хапіла ўсяго некалькі секунд, каб заключыць: гэта спайс! Дзяўчына кідалася ў прыёмным аддзяленні, спрабуючы то вырваць сабе валасы, то скокнуць на сцяну, а потым шалёнымі вачыма ўглядалася ў свае цалкам звычайныя далоні і пачынала ў жаху галасіць: «Паглядзіце, што яны зрабілі!»

Напісаць каментар 17

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках