1 траўня 2024, Серада, 9:59
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ва Украіне забаранілі 69 фільмаў з удзелам Парэчанкава

29
Ва Украіне забаранілі 69 фільмаў з удзелам Парэчанкава

У Дзяржкіно прынялі пастанову аб забароне дэманстрацыі амаль 70 фільмаў і серыялаў з удзелам расейскага актора Парэчанкава.

Дзяржкіно прыняло пастанову аб скасаванні або адмове ў дзяржаўнай рэгістрацыі фільмаў і тэлесерыялаў з удзелам расейскага актора Міхаіла Парэчанкава праз зварот Мінкульта, СБУ, а таксама Нацсаюза кінематаграфістаў Украіны. Пра гэта паведамляе прэс-служба Дзяржкіно 4 лістапада.

"3 лістапада гэтага года адбылося пасяджэнне экспэртнай камісіі ў пытаннях распаўсюджвання і дэманстрацыі фільмаў пры Дзяржкіно, якая рэкамендавала Дзяржкіно забараніць для кіна, тэлепаказу, публічнага камерцыйнага відэа, хатняга відэа на тэрыторыі Украіны 69 стужак з удзелам актора, рэжысёра, прадзюсара - Міхаіла Парэчанкава", - гаворыцца ў паведамленні.

На падставе названай пастановы экспэртнай камісіі Дзяржкіно скасавала або адмовіла ў дзяржаўнай рэгістрацыі названым фільмам.

За апошні час Дзяржкіно забараніла тры фільмы з удзелам Парэчанкава - "Паддубны", "Белая гвардыя" і "Спецназ".

Сярод забароненых да паказу - серыялы "Бандыцкі Пецярбург. Барон", "Вуліцы разбітых ліхтароў" 1 сезон, "Асаблівасці нацыянальнага палявання ў зімовы перыяд", "Асаблівасці нацыянальнай палітыкі", "Ліквідацыя", "9 рота", "Забойная сіла" 1 -6 сезоны - усяго 69 фільмаў.

Напісаць каментар 29

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках