1 траўня 2024, Серада, 12:21
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дэлегацыя БАТЭ прыбыла ў львоўскі гатэль «Леаполіс»

1

Менавіта тут гульцам і трэнерскаму штабу БАТЭ трэба будзе правесці апошнюю ноч перад паядынкам супраць данецкага «Шахцёра».

Паветранае падарожжа ад Менска да Львова прайшло ў штатным рэжыме і заняло нават крыху менш за меркаваныя гадзіны. Пасля выхаду з самалёта ў сучасным аэрапорце «жоўта-сінія» не патрацілі шмат часу на праходжанне ўсіх фармальнасцяў і атрыманне багажу. Надаўшы час паляўнічым за аўтографамі, якіх у зале прылётаў сабралася нямала, дружына Аляксандра Ермаковіча села ў аўтобус і, пастаяўшы трохі ў вузкіх львоўскіх вулачках, яшчэ праз 60 хвілін засялілася ў гатэль «Леаполіс», які знаходзіцца амаль у самым цэнтры горада.

Надвор'е на захадзе Украіны цяпер добрае: яркае сонца, ветру няма і 12-13 градусаў цяпла. Напэўна сённяшні вячэрні занятак на «Арэне Львоў» пройдзе ў прыемнай абстаноўцы. На апошнюю перадматчавую трэніроўку БАТЭ адправіцца з гатэля а 17.30 паводле мясцовага часу (18.30 паводле беларускага).

Яна пачнецца а 18.30. Перад гэтым адбудзецца традыцыйная прэс-канферэнцыя, на якой барысаўцаў прадставяць галоўны трэнер Аляксандр Ермаковіч і хаўбек Аляксандр Валадзько, паведамляе афіцыйны сайт БАТЭ.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках