1 траўня 2024, Серада, 8:54
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ангела Меркель: Санкцыі супраць Расеі застануцца ў сіле

14
Ангела Меркель: Санкцыі супраць Расеі застануцца ў сіле

Ні адной прычыны для скасавання санкцый няма.

У цяперашні час, перш за ўсё ў сувязі з апошнімі падзеямі ва Украіне, няма прычын для скасавання санкцый супраць Расеі. Пра гэта заявіла ў Берліне ў аўторак, 4 лістапада, канцлер ФРГ Ангела Меркель, выступаючы на з'ездзе працадаўцаў Нямеччыны. Меркель адзначыла, што Масква павінная ўзмацніць ціск на сепаратыстаў, але пакуль дзейнічае не так, як ад яе чакаюць, паведамляе Deutsche Welle.

"Выбары", праведзеныя 2 лістапада ў самаабвешчаных Данецкай і Луганскай "народных рэспубліках", кіраўнік урада ФРГ назвала незаконнымі. Адначасова канцлер падкрэсліла, што ўрад Нямеччыны па-ранейшаму настойвае на дыпламатычным урэгуляванні ўкраінскага крызісу.

Еўразвяз і ЗША раскрытыкавалі Расею за падтрымку выбараў, праведзеных прарасейскімі сепаратыстамі на ўсходзе Украіны без згоды Кіева. На Захадзе лічаць, што гэтыя выбары супярэчаць менскім пагадненням, якія прадугледжваюць мірнае ўрэгуляванне канфлікту.

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках