1 траўня 2024, Серада, 0:11
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Генеральны сакратар НАТА: Расейскія войскі набліжаюцца да мяжы з Украінай

29
Генеральны сакратар НАТА: Расейскія войскі набліжаюцца да мяжы з Украінай

Частка з іх - ужо на тэрыторыі Украіны.

Генеральны сакратар НАТА Енс Столтэнберг заявіў аб руху расейскіх войскаў да мяжы Украіны, паведамляе Газета.ru.

"Мы бачым, як расейскія войскі набліжаюцца да мяжы з Украінай", - сказаў ён на прэс-канферэнцыі пасля сустрэчы з кіраўніком знешнепалітычнага ведамства ЕЗ Федэрыкай Магерыні.

Паводле ягоных слоў, Расея "па-ранейшаму падтрымлівае тэрарыстаў, навучаючы іх, даючы ім абсталяванне. Акрамя таго, ён заявіў, што на тэрыторыі ўсходняй Украіны знаходзяцца прадстаўнікі расейскіх спецслужбаў.

Раней ЗША абвінавацілі Расею ў нарошчванні сіл ля мяжы з Украінай.

Пасля абвастрэння сітуацыі ва Украіне расейскія ўзброеныя сілы правялі серыю вучэнняў паблізу заходняй мяжы. Самай маштабнай стала праверка ў чэрвені боегатоўнасці войскаў Цэнтральнай ваеннай акругі, у якой былі задзейнічаныя звыш за 65 тысяч чалавек. Акрамя таго, у Растоўскай вобласці і на Стаўраполлі з 29 па 31 ліпеня прайшлі трохдзённыя лётна-тактычныя вучэнні, у якіх былі задзейнічаныя больш за 30 верталётаў.

12 кастрычніка Уладзімір Пуцін загадаў вярнуць войскі з вучэнняў у Растоўскай вобласці ў месцы пастаяннай дыслакацыі. Улады Украіны, краін Захаду і прадстаўнікі НАТА не пацвердзілі поўнага адводу войскаў.

Напісаць каментар 29

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках