На Урале грузавы цягнік сутыкнуўся з пасажырскім
1- 5.11.2014, 9:52
- 6,721
У Свярдлоўскай вобласці адбылося бакавое сутыкненне пасажырскага цягніка і вагона грузавога цягніка.
Пра гэта паведамляе прэс-служба расейскага галоўнага ўпраўлення МНС рэгіёна.
Інфармацыя пра інцыдэнт на станцыі Сабік, паміж станцыямі Кузін і Шаля, Перваўральскай гарадской акругі, паступіла 5 лістапада а 05:55 паводле маскоўскага часу. Лакаматыў пасажырскага цягніка і два багажных вагона сышлі з рэек, піша РБК.
Паводле інфармацыі ГУ МУС рэгіёна, пасажырскі цягнік N99 ехаў з Масквы ва Уладзівасток.
Пацярпелых няма. Рух на чыгуначнай лініі абмежаваны. Пасажыры знаходзяцца ў вагонах.
На месца здарэння выехала аператыўная група абласнога ГУ МНС, псіхолагі, пажарна-выратавальныя падраздзяленні.