4 траўня 2024, Субота, 20:34
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пад Барысавам Citroen пратараніў школьны аўтобус

У аўтобусе знаходзіліся двое дарослых і пяцёра дзяцей.

Пра гэта сайту charter97.org паведамілі ў прэс-службе МНС Беларусі.

«4 лістапада а 14:56 у МНС паступіла паведамленне аб дарожна-транспартным здарэнні, каля вёскі Шабынькі Барысаўскага раёна Менскай вобласці. Школьны аўтобус «МАЗ 241000» сутыкнуўся з аўтамабілем Citroen. У аўтобусе знаходзілася 2 дарослых і 5 дзяцей, якія не пацярпелі», - гаворыцца ў паведамленні.

У легкавым аўтамабілі былі заблакаваныя два пасажыры. Работнікі МНС пры дапамозе гідраўлічнага інструменту дэблакавалі пацярпелых, якія з траўмамі рознай ступені цяжкасці былі шпіталізаваныя.

Для прадухілення ўзгарання паліва ратавальнікі выканалі пенную падушку.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках