Новы кіраўнік Еўракамісіі першы візіт здзейсніць ва Украіну
1- 5.11.2014, 16:30
- 4,952
Жан-Клод Юнкер вызначыўся з першым афіцыйным візітам на пасадзе кіраўніка Еўракамісіі.
Ён адправіцца ва Украіну. Першы візіт кіраўніка Еўракамісіі адбудзецца ў Кіеў, але ягоная дата пакуль не прызначаная. Пра гэта заявіў Жан-Клод Юнкер па выніках першага пасяджэння ЕК новага складу, паведамляе ZN.ua.
Пры гэтым Жан-Клод Юнкер заявіў, што не бачыць на сённяшні дзень нагодаў для скасавання санкцый у дачыненні да Расеі.
Новы склад Еўрапейскай камісіі на чале з яе прэзідэнтам Жанам-Клодам Юнкерам прыступіў да працы з 1 лістапада.