З Менска пусцяць дадатковыя аўтобусы
- 5.11.2014, 17:10
- 5,727
У бліжэйшыя выходныя транспартнікі палегчаць жыццё беларусам, якія пастанавілі здзейсніць паездкі ў межах краіны.
Запланаваны шэраг дадатковых міжгародніх рэйсаў у найбольш ажыўленых напрамках, піша «Інтэрфакс».
6 лістапада
«Менск - Рачэвічы» (экспрэс): ад аўтавакзала «Цэнтральны» а 18.30, ад станцыі метро «Каменная Горка» а 18.54 (з Рачэвічы а 20-00).
«Менск - Нарач праз Іллю, Мядзел: адпраўленне а 18.30 ад аўтавакзала «Цэнтральны», прыбыццё на канчатковы пункт а 21/10; зваротны рэйс - адпраўленне а 21.30, прыбыццё ў 00.10.
«Менск - Навагрудак»: адпраўленне а 17.30 ад аўтавакзала «Усходні», а 17.50 ад аўтавакзала «Цэнтральны», прыбыццё на канчатковы пункт а 20.30; зваротны рэйс - адпраўлення а 20.50, прыбыццё на аўтавакзал «Цэнтральны» а 23.00.
«Менск - Ліда»: адпраўленне а 17.00 ад аўтавакзала «Усходні», а 17.20 ад аўтавакзала «Цэнтральны», прыбыццё на канчатковы пункт а 20.00; зваротны рэйс - адпраўленне ў 20.50, прыбыццё на аўтавакзал «Цэнтральны» а 23.00.
«Менск - Ваўкавыск»: адпраўленне а 17.30 ад аўтавакзала «Цэнтральны», прыбыццё на канчатковы пункт а 21.30; зваротны рэйс - адпраўленне а 21.50, прыбыццё а 01.50.
«Менск - Браслаў»: адпраўленне а 17.20 ад аўтавакзала «Цэнтральны», прыбыццё на канчатковы пункт а 21.20; зваротны рэйс - адпраўленне а 21.40, прыбыццё а 01.40.
«Менск - Віцебск»: адпраўленне а 17.10 ад аўтавакзала «Цэнтральны», прыбыццё на канчатковы пункт а 21.50; зваротны рэйс - адпраўленне а 22.10, прыбыццё а 02.30.
7 лістапада
Рэгулярны рэйс па маршруце «Менск - Магілёў» адпраўленнем з Менска ад аўтавакзала «Цэнтральны» а 07.40, ад аўтавакзала «Усходні» а 08.00 (з Магілёва а 16.30) будзе выконваць аўтобус маркі «МАЗ-152».
У гэты ж дзень дадатковы рэйс аўтобус маркі «Фольксваген-Крафтэр» умяшчальнасцю 19 месцаў выканае па маршруце «Менск - Кобрын» праз Баранавічы, Івацэвічы, Бярозу. Адпраўленне з Менска ад аўтавакзала «Цэнтральны» а 10.00, з Кобрына - а 16.00.
Акрамя таго, у Дзень Кастрычніцкай рэвалюцыі аўтобусы «МАЗ-152» умяшчальнасцю 47 месцаў развязуць пасажыраў па наступных маршрутах:
«Менск - Віцебск»: адпраўленне з Менска ад аўтавакзала «Усходні» а 09.20, ад аўтавакзала «Цэнтральны» а 09.35 (з Віцебска а 18.30);
«Менск - Наваполацк»: адпраўленне з Менска ад аўтавакзала «Усходні» а 08.20, ад аўтавакзала «Цэнтральны» а 08.40 (з Наваполацка а 15.55).
Аўтобус маркі «Радзіміч» будзе працаваць на рэйсе «Менск - Гародня» праз Ліду адпраўленнем са сталіцы ад аўтавакзала «Усходні» а 08.10, ад аўтавакзала «Цэнтральны» а 08.30 (з Гародні а 16.10).
9 лістапада
Рэйс па маршруце «Менск - Шаркаўшчына» адпраўленнем з Менска ад аўтавакзала «Усходні» а 11.10, ад аўтавакзала «Цэнтральны» а 11.30 (з Шаркаўшчыны а 15.50) будзе выконваць аўтобус маркі «МАЗ-152». Такі ж аўтобус адправіцца па маршруце «Менск - Наваполацк» ад аўтавакзала «Усходні» а 08.20, ад аўтавакзала «Цэнтральны» а 08.40 (з Наваполацка а 15.55).