27 красавiка 2024, Субота, 16:30
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Нямецкія бізнэсоўцы вядуць сакрэтныя перамовы з Лаўровым і Шувалавым

17
Нямецкія бізнэсоўцы вядуць сакрэтныя перамовы з Лаўровым і Шувалавым

Закрытая сустрэча бізнэсоўцаў з Нямеччыны з віцэ-прэм'ерам і кіраўніком МЗС Расеі прайшла 5 лістапада.

Яны абмяркоўвалі захаванне бізнэс-сувязяў дзвюх краін, а бізнэсоўцы з'ехалі «падбадзёранымі», распавяла крыніца РБК.

Сярод удзельнікаў сустрэчы з Сяргеем Лаўровым і Ігарам Шувалавым быў старшыня рады дырэктараў Winterhall Holding GmbH Райнэр Зеле, старшыня праўлення Metro AG Олаф Кох і кіраўнік аддзела палітыкі і замежных сувязяў Daimler AG Экарт фон Клэдэн. Аб гэтым піша газета a target="_blank" href=http://kommersant.ru/doc/2604053>«Коммерсант» са спасылкай на крыніцу, блізкую да дэлегацыі.

Пра сустрэчу загадзя не паведамлялася. Паводле яе вынікаў МЗС паведаміў, што такая сустрэча прайшла. «Адбыўся зацікаўлены і прадметны абмен думкамі аб стане і перспектывах двухбаковага ўзаемадзеяння ў гандлёва-эканамічнай і інвестыцыйнай сферах. С. В. Лаўроў выклаў таксама расейскія ацэнкі гэтага становішча спраў на Украіне, у стасунках Расеі з Нямеччынай, Еўразвязам і NATO», - гаворыцца ў паведамленні, апублікаваным на сайце ведамства.

Паводле звестак «Коммерсанта», сустрэча была арганізаваная Усходнім камітэтам нямецкай эканомікі - арганізацыяй, якая прадстаўляе інтарэсы кампаній з Нямеччынай. У прэс-службе арганізацыі выданню пацвердзілі сустрэчу. «Абмяркоўваліся расейска-нямецкія сувязі ў эканоміцы і шляхі выхаду з цяперашняга крызісу. Больш сказаць не можам: перамовы насілі закрыты і даверны характар», - заявілі выданню.

Усяго ў групе нямецкіх бізнэсоўцаў было 15 чалавек. Акрамя топ-мэнэджараў Winterhall Holding GmbH, Metro AG і Daimler AG, у сустрэчы ўдзельнічалі шэраг кіраўнікоў і буйных кіраўнікоў прадстаўніцтваў нямецкі кампаній у Расеі. Сярод іх быў і прэзідэнт Siemens AG у Расеі Дзітрый Мелер. Яны і прадстаўнікі «шэрагу іншых буйных нямецкіх кампаній цягам апошніх месяцаў спрабавалі пераканаць урад ФРГ не ўводзіць санкцыі ў дачыненні да Расеі, каб не нашкодзіць сумеснаму бізнэсу». Падчас сустрэчы ўдзельнікі абмяркоўвалі захаванне бізнэс-сувязяў дзвюх краін «ва ўмовах санкцый і крызісу ў стасунках паміж Расеяй і ЕЗ», заявіла выданню крыніца. Пры гэтым ён заявіў, што бізнэсоўцы з'ехалі з Масквы «падбадзёранымі».

20 кастрычніка з замежнымі бізнэсоўцамі праводзіў прэм'ер-міністр Расеі Дзмітрый Мядзведзеў. На пасяджэнні Кансультатыўнага савета ў замежных інвестыцыях (КСЗІ) топ-менеджэры замежных кампаній папрасілі падатковыя канікулы для праектаў у харчовай прамысловасці і пры лакалізацыі вытворчасцей у іншых галінах. Адзін з удзельнікаў пасяджэння распавёў, што санкцыі на сустрэчы не абмяркоўваліся. У асноўным падымаліся тэхнічныя і рэгулятарныя пытанні, звязаныя з удасканаленнем бізнэс-асяроддзя.

Напісаць каментар 17

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках