27 красавiка 2024, Субота, 21:01
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Адно з найбуйнейшых нафтавых радовішчаў Лівіі захопленае баевікамі

2
Адно з найбуйнейшых нафтавых радовішчаў Лівіі захопленае баевікамі

Баевікі разрабавалі адно з найбуйнейшых у краіне нафтавых радовішчаў Эш-Шарара.

Яно размешчанае на паўднёвы-захад ад Трыпалі. Пра гэта паведамляе ТАСС са спасылкай на лівійскія СМІ.

Услед за атакай на нафтавых палях была цалкам спыненая здабыча. На сведчанне відавочцаў, тыя, хто нападаў, уварваўшыся на аб'ект, адкрылі стральбу ў паветра. Затым яны завалодалі службовымі машынамі, якія знаходзіліся там, і асабістым аўтатранспартам рабочых.

У верасні, паводле звестак Нацыянальнай нафтавай карпарацыі Лівіі, краіна павялічыла здабычу нафты да 800 тысяч барэляў у дзень, у першую чаргу, дзякуючы аднаўленню промыслаў у Эш-Шарары. У мінулым гэта радовішча неаднаразова зачынялася праз бесперапынныя баявыя дзеянні, а таксама забастовак нафтавікоў.

У Эш-Шарары штодня вырабляецца блізу 200 тысяч барэляў нафты. Большая частка сыравіны паступае на НПЗ у горадзе Эз-Завія, што знаходзіцца на ўзбярэжжы Міжземнага мора за 50 км ад сталіцы.

Лівія валодае найбуйнейшымі ў Афрыцы запасамі вуглевадароднай сыравіны. Да пачатку канфлікту ў гэтай краіне ў лютым 2011 года дзённая здабыча нафты дасягала 1,6 млн барэляў.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках