28 красавiка 2024, Нядзеля, 4:59
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Напярэдадні сваёй смерці Аляксей Дзявотчанка запісаў зварот да ўкраінцаў (Відэа)

22

Расейскага актора тэатра і кіно Аляксея Дзявотчанку, знойдзенага напярэдадні мёртвым у сваёй кватэры ў Маскве, маглі забіць.

Такое меркаванне выказаў актор Станіслаў Садальскі ў сваім "ЖЧ".

Пры гэтым, сталічнае ўпраўленне Следчага камітэта Расеі прыкмет гвалтоўнай смерці на целе Дзявотчанкі не выявіла.

Паводле адной з непацверджаных афіцыйна версій, ён памёр у выніку няшчаснага выпадку, паводле іншай - ад сардэчнага прыступу, піша ukranews.com.

Дзявотчанка здымаўся ў тэлесерыялах і мастацкіх фільмах - шырокую вядомасць яму прынесла роля ў серыяле "Бандыцкі Пецярбург". У 2011 годзе Дзявотчанка адмовіўся ад звання "Народны артыст Расеі" і дзвюх дзяржаўных прэмій, заявіўшы, што не хоча атрымліваць узнагароды з рук Уладзіміра Пуціна.

Дзявотчанка быў вядомы сваёй актыўнай грамадзянскай пазіцыяй: быў чальцом "Аб'яднанага грамадзянскага фронту" ў Пецярбургу, браў удзел у шматлікіх акцыях апазіцыі: у гэтым годзе, прынамсі, у скліканні Кангрэса інтэлігенцыі "Супраць вайны з Украінай і прапагандысцкай істэрыі", у "Маршы праўды" за свабоду СМІ і супраць прапаганды.

Перад сваёй смерцю актор запісаў відэазварот да дзеячаў тэатра, уключаючы ўкраінскіх калегаў, у якім выказаў ім падтрымку.

Напісаць каментар 22

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках