28 красавiка 2024, Нядзеля, 18:17
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ладуцьку адправілі ў адстаўку

150
Ладуцьку адправілі ў адстаўку

Новым старшынём Менгарвыканкама прызначаны Андрэй Шорац.

Пра гэта charter97.org паведамілі ў прэс-службе Лукашэнкі.

Мікалай Ладуцька быў прызначаны «мэрам» Менска 25 чэрвеня 2010. Дыктатар неаднаразова пагражаў адправіць Ладуцьку ў адстаўку.

Стала вядома, што новым старшынём Менгарвыканкама прызначаны Андрэй Шорац.

Андрэй Шорац нарадзіўся ў 1973 годзе ў Віцебску. У 1995 годзе скончыў Віцебскі дзяржаўны тэхналагічны ўніверсітэт, у 1999-м - Акадэмію кіравання пры прэзідэнце. У 1995-1997 гадах працаваў інжынерам-тэхнолагам, намеснікам начальніка цэха ААТ «Віцебскі прыборабудаўнічы завод». У 1997-1998 гадах - першы сакратар Кастрычніцкага раённага камітэта Беларускага патрыятычнага саюза моладзі Віцебска. У 1999-2002 гадах - вядучы інжынер, начальнік упраўлення кааператыўнай прамысловасці, начальнік упраўлення якасці Віцебскага аблспажыўсаюза. У 2002-2005 гадах - начальнік аддзела энэргетыкі і транспарту ўпраўлення прамысловасці, энэргетыкі і транспарту, начальнік аддзела энэргетыкі, транспарту і сувязі Віцебскага аблвыканкама. У 2005-2010 гадах - начальнік упраўлення жыллёва-камунальнай гаспадаркі Віцебскага аблвыканкама. У 2010-2011 гадах - намеснік міністра жыллёва-камунальнай гаспадаркі Беларусі. З чэрвеня 2011 - міністр жыллёва-камунальнай гаспадаркі Беларусі.

Напісаць каментар 150

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках