28 красавiка 2024, Нядзеля, 3:41
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Венядзіктаў: Толькі пагражаць мне не трэба

12
Венядзіктаў: Толькі пагражаць мне не трэба

Галоўны рэдактар радыёстанцыі «Эхо Москвы» Аляксей Венядзіктаў заявіў пра гатоўнасць да адстаўкі.

«Я гатовы да смерці з моманту нараджэння. А да адстаўкі я гатовы заўсёды - гэта месца мёдам не намазанае. (...) Калі Міхаіл Юр'евіч, як старшыня савета дырэктараў, хоча адправіць мяне ў адстаўку, то ў яго ёсць на гэта рычагі. Толькі пагражаць мне не трэба».

Пры гэтым Венядзіктаў прапанаваў усім бакам «засунуць галаву ў халадзільнік, астудзіцца і супакоіцца», піша Lenta.ru.

Раней старшыня савета дырэктараў холдынгу «Газпрам-медыя» Міхаіл Лесін дапусціў магчымасць адстаўкі галоўрэда «Эхо Москвы», калі Венядзіктаў не пагодзіцца на звальненне журналіста Аляксандра Плюшчава.

Вядучага «Эхо Москвы» Аляксандра Плюшчава звольнілі 6 лістапада паводле патрабавання галоўнага акцыянера радыёстанцыі - кампаніі «Газпрам-медыя» - у сувязі з «парушэннем журналістам усіх дапушчальных маральна-этычных нормаў».

Аднак галоўны рэдактар радыёстанцыі заявіў, што Плюшчаў прадоўжыць працу. Паводле слоў Венядзіктава, загад аб звальненні супярэчыць статуту станцыі, згодна з якім ні адзін журналіст не можа быць звольнены без прадстаўлення і подпісу галоўрэда.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках