28 красавiка 2024, Нядзеля, 9:49
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларус Яўген Літвінковіч у свой дзень нараджэння падарыў прыхільнікам «Рэальную мару» (Аўдыё)

12

Артыст прэзентаваў новы лірычны сінгл пад назвай «Рэальная мара».

4 лістапада Яўген Літвінковіч адзначыў свой дзень нараджэння - папулярнаму ва Украіне беларусу споўнілася 32 гады. Дзеля такога свята ў Кіеў з Менска прыехаў самы дарагі чалавек для Яўгена - ягоная мама, з якой так рэдка бачыцца артыст. Мноства віншаванняў і арыгінальных падарункаў з розных куткоў свету цэлы дзень радавалі імянінніка. Пры гэтым і спявак вырашыў не адставаць - менавіта ў свой дзень нараджэння, напярэдадні свайго ўсеўкраінскага тура, Яўген Літвінковіч прэзентаваў новы сінгл «Рэальная мара», паведамляе show.stb.ua.

«Гэтая песня напісаная спецыяльна для мяне, - кажа Яўген Літвінковіч. - Я неаднаразова казаў, што мы ўвесь час атрымліваем разнастайны песенны матэрыял ад шматлікіх аўтараў, і маладых у тым ліку. Гісторыя з «Рэальнай марай» як раз пра гэта - яна напісана маладым аўтарам Крысцінай Гармазай. Удвая прыемна, што яна мая зямлячка і мы сто гадоў знаёмыя. Песня незвычайна лірычная, якая дае магчымасць максімальна праявіць эмоцыі і паказаць фарбы голасу. Як гаворыцца, тут ёсць, што спяваць. Гісторыя, апісаная ў гэтай песні, мне блізкая, і я з задавальненнем узяў «Рэальную мару» ў свой рэпертуар. Вельмі ўдзячны Крысціне - яна выдатна прачула мяне і напісала вельмі прыгожую песню. Спадзяюся, што «Рэальная мара» знойдзе водгукі ў сэрцах людзей. А тое, што я яе прэзентую ў свой дзень нараджэння - напэўна, сімвалічна: не толькі ж мне падарункі прымаць, хацелася зрабіць падарунак і тым, хто любіць мяне і мае песні».

Новы лірычны сінгл «Рэальная мара» ўвойдзе ў другі альбом Яўгена Літвінковіча «Тут і цяпер», які артыст плануе выпусціць да свайго дабрачыннага тура па трынаццаці гарадах Украіны. Першымі новы альбом змогуць убачыць кіяне і госці сталіцы на канцэрце Яўгена Літвінковіча 25 лістапада 2014 года.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках