28 красавiка 2024, Нядзеля, 10:47
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Забаронены Расеяй сыр раздадуць бедным у Даніі

14
Забаронены Расеяй сыр раздадуць бедным у Даніі

Дацкая кампанія ахвяруе 15 тон сыру немаёмным.

Найбуйнейшы ў свеце вытворца арганічнага малака і найбуйнейшая малочная кампанія Даніі Arla раздасць бедным сыр, які прызначаўся для продажу ў Расеі, паведамляе Европравда са спасылкай на Bloomberg.

Дацкая кампанія заявіла, што ахвяруе 15 тон сыру, якія планавала прадаць у Расеі, непрыбытковай арганізацыі Food Bank, якая раздае ежу немаёмным.

"З тых часоў (з часу ўвядзення РФ эмбарга на прадукты харчавання з ЕЗ. - Рэд.) нам удалося знайсці іншыя рынкі амаль для ўсіх тавараў, якія трапілі пад санкцыі, але невялікая частка засталася, якую нельга з розных прычын перааформіць або прадаць", - кажуць у кампаніі.

Як адзначаецца, гаворка ідзе пра сметанковыя сыры з густам чарніцы, шакаладу і алівак, якія ніколі не прадаваліся ў Даніі.

Нагадаем, 6 жніўня прэзідэнт Расеі Уладзімір Пуцін падпісаў указ "Аб прымяненні асобных спецыяльных эканамічных мер у мэтах забеспячэння бяспекі Расейскай Федэрацыі". Гэты дакумент стаў адказам РФ на сектаральныя санкцыі з боку Еўразвяза, ЗША і іншых краін.

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках