27 красавiка 2024, Субота, 21:15
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Знішчальнікі НАТА перахапілі расейскі самалёт-выведнік

14

Знішчальнікі НАТА перахапілі над Балтыйскім морам чарговы расейскі ваенны самалёт-выведнік.

Пра гэта ў чацвер, 6 лістапада, паведамляе "Дождь" са спасылкай на агенцтва Bloomberg.

Як адзначаецца ў Twitter войска Латвіі, знішчальнікі F-16, якія бізіруюцца ў Балтыйскім рэгіёне, перахапілі расейскі самалёт-выведнік Іл-20 каля латвійскіх тэрытарыяльных вод.

Прэс-сакратар Узброеных сіл Расеі адмовіўся каментаваць гэтую сітуацыю.

У НАТА адзначылі, што ў 2014 годзе знішчальнікі Паўночнаатлантычнага альянсу перахапілі ўжо 100 самалётаў, што ўтрая больш, чым у 2013 годзе.

3 лістапада камандуючы сіламі НАТА ў Еўропе генерал Філіп Брыдлаў заявіў, што палёты расейскіх ваенных самалётаў у еўрапейскай паветранай прасторы набылі правакацыйны характар.

Раней іншы прадстаўнік НАТА, палкоўнік Марцін Даўні заявіў, што ў канцы кастрычніка сілы НАТА знаходзілі і суправаджалі самалёты ВПС Расеі ў паветранай прасторы над Атлантыкай, Балтыйскім і Паўночным морамі.

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках