27 красавiка 2024, Субота, 16:05
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Уладзімір Небажэнка: Санкцыі вельмі моцна прыніжаюць Пуціна

14
Уладзімір Небажэнка: Санкцыі вельмі моцна прыніжаюць Пуціна

Заходнія санкцыі непазбежна прывядуць да рэальнага разбурэння павагі да расейскай улады і асабіста Пуціна.

Пра гэта дырэктар сацыялагічнай службы «Украінскі барометр» Віктар Небажэнка распавёў на чаце ў «Галоўрэдзе».

«Санкцыі вельмі моцна прыніжаюць Пуціна і расейскую эліту, што непазбежна прывядзе да рэальнага разбурэння павагі да расейскай улады і асабіста Пуціна», мяркуе ён.

Небажэнка таксама растлумачыў, што цяпер на Захадзе над Пуціным проста адкрыта здзекуюцца.

«Захад адкрыта здзекуецца над Пуціным. Нядаўна амерыканскі часопіс Forbes зноў назваў Пуціна самым уплывовым чалавекам у свеце. І гэта ўжо не сцёб - гэта тролінг асабіста Пуціна: чалавек, якога дэманстратыўна падвяргаюць санкцыям, відавочна слабейшы за тых, хто гэтыя санкцыі ўводзіць.

І Пуцін выдатна разумее сутнасць здзекаў Захаду, але гэтага пакуль не разумее насельніцтва Расеі», - заявіў экспэрт.

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках