27 красавiка 2024, Субота, 8:37
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларусам быць модна

20

Гламурны менскі клуб «BlackHall Bar» робіць вечарыну «Беларусам быць модна».

На афіцыйнай старонцы клуба ў Фэйсбуку з'явілася паведамленне наступнага зместу:

«28 лістапада BlackHall bar з гонарам прадстаўляе тэматычную вечарыну «Беларусам быць модна». Мы любім нашу Радзіму, ганарымся культурай і мінулым, і сапраўды мяркуем, што беларусам быць добра, беларусам быць модна! Запрашаем менчукоў і гасцей сталіцы адчуць беларускую гасціннасць разам з намі. Мы падрыхтавалі вялікае шоў, якое не пакіне Вас абыякавымі. 28 лістапада. Беларусам быць модна!»

У пачатку тыдня іншы беларускі начны клуб Dozari правёў серыю вечарынак «Рускім быць модна» і «Russian night», што выклікала шквал крытыкі з бок беларусаў, нагадвае «Радыё Свабода».

Пасля гэтага скандалу клуб анансаваў вялікую вечарыну з нацыянальным каларытам пад назвай «Welcome to Belarus».

Напісаць каментар 20

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках