27 красавiка 2024, Субота, 14:28
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расце колькасць хворых трыхінелёзам у Воранаўскім раёне

1
Расце колькасць хворых трыхінелёзам у Воранаўскім раёне

У Воранаўскім раёне яшчэ тры чалавекі шпіталізаваныя з трыхінелёзам.

Пра гэта БелТА паведамілі ў Гарадзенскім абласным упраўленні МНС.

Як паведамлялася, 10 чалавек, з іх 1 дзіця 2004 нараджэння, былі шпіталізаваныя ў інфекцыйнае аддзяленне УАЗ «Воранаўская ЦРБ» з папярэднім дыягназам «трыхінелёз» у перыяд з 3 да 7 лістапада. На працягу суботы, 8 лістапада, дадаткова за дапамогай звярнуліся яшчэ 3 чалавекі.

«Пацярпелыя знаходзяцца пад наглядам лекараў, стан здавальняючы», - паведамілі ў абласным упраўленні МНС. Работнікі Воранаўскага цэнтра гігіены і эпідэміялогіі займаюцца высвятленнем абставінаў заражэння, а таксама ўсталяваннем поўнага круга асоб, якія маюць прыкметы інфекцыйнага захворвання.

Канчатковы дыягназ будзе выстаўлены захварэлым 14 лістапада пасля таго, як будуць атрыманыя вынікі лабараторных даследаванняў.

Трыхінелёз - паразітарнае захворванне, узбуджальнікам яго з'яўляюцца Trichinella. Заражэнне адбываецца пры ўжыванні інфікаванага трыхінеламі мяса. Асноўныя клінічныя праявы трыхінелёза - павышэнне тэмпературы, болі, у тым ліку ў цягліцах, ацёк твару, сып. Трыхінелёз можа выклікаць ускладненні, такія як міякардыт, сардэчная недастатковасць, пнеўманія, гепатыт, менінгаэнцэфаліт і іншыя. Імунітэт да трыхінел не выпрацоўваецца.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках