27 красавiка 2024, Субота, 10:32
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

РНБА: Расея ўчыняе правакацыі, каб увесці сваіх «міратворцаў» (Відэа)

2

У РНБА Украіны заяўляюць аб магчымасці масавых правакацый з расейскага боку бліжэйшымі днямі.

Рабіцца гэта будзе для стварэння перадумоў для ўвядзення ва ўсходнія рэгіёны Украіны вайсковых падраздзяленняў пад выглядам міратворчых сіл.

- Не выключаная магчымасць правядзення маштабных правакацый з расейскага боку, як тэрарыстычныя акты, абстрэлы, узброеныя напады з наступным абвінавачваннем сіл АТА ў іх правядзенні для таго, каб стварыць перадумовы і ўвесці ў Данбас так званыя міратворчыя падраздзялення РФ, - сказаў спікер інфармацыйна аналітычнага цэнтра РНБА Андрэй Лысенка сёння на брыфінгу, паведамляе тэлеканал «24».

Ён таксама паведаміў, што надалей адбываецца перакідка з тэрыторыі РФ ва Украіну баевікоў, дыверсійных груп, назапашвання запасаў узбраення, вайсковай тэхнікі і боепрыпасаў.

- Павелічэнне колькасці ўзбраення і жаўнераў зафіксаванае нават прадстаўнікамі маніторынгавай місіі АБСЕ. У прыватнасці, 8 лістапада назіральнікамі ў раёне Макееўка на тэрыторыі, кантраляванай баявікамі, была заўважаная калона з больш чым 40 грузавікамі, частка з якіх перакладала цяжкае ўзбраенне, а менавіта 122-міліметровыя гаўбіцы, - распавёў Лысенка.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках