27 красавiка 2024, Субота, 9:14
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ангела Мэркель: Мы можам усё змяніць да лепшага

14
Ангела Мэркель: Мы можам усё змяніць да лепшага

Усё можна змяніць да лепшага - гэта пасланне, якое нясе падзенне Берлінскага мура і якое сёння накіравана перш за ўсё людзям у краінах, дзе парушаецца права на свабоду.

Гэта адзначыла ў Берліне Канцлерка Нямеччыны Ангела Мэркель, выступаючы ў нядзелю з прамовай з нагоды 25-годдзя падзення Берлінскага мура, паведамляе Укрінфарм.

«Мы маем сілу тварыць, мы можам змяняць усё да лепшага - гэта пасланне, якое нясе падзенне Берлінскага мура і якое накіравана не толькі да нас у Нямеччыне, але і да іншых краінаў Еўропы і свету, а ў гэтыя дні асабліва людзям ва Украіне, Сірыі, Іраку і іншых рэгіёнах, дзе існуе пагроза ці ўжо парушаюцца правы чалавека і права на свабоду», - сказала яна.

З яе слоў, гэта пасланне таксама змяшчае ў сабе «перакананне, што сёння і ў будучыні можна будзе знесці і іншыя муры - муры дыктатуры, гвалту, ідэалогій і варожасці».

«Падзенне Берлінскага мура засведчыла: мары могуць спраўджвацца, нічога не павінна заставацца такім, якім ёсць, нават калі бар'еры цяпер вельмі высокія», - адзначыла канцлерка. Гэтым досведам немцы сёння гатовы дзяліцца са сваімі партнёрамі ў свеце, дадала яна.

З нагоды 25-годдзя падзення Берлінскага мура кіраўніца нямецкага ўрада ў нядзелю брала ўдзел у адкрыцці новай экспазіцыі ў «Музеі Берлінскай сцяны», дзе выступіла з прамовай. Мемарыяльны комплекс знаходзіцца на Бернауэрштрасе, дзе захаваліся рэшткі бетоннай сцяны і знаходзіцца «Капліца прымірэння». Штогод 9 лістапада палітыкі і прадстаўнікі грамадскасці запальваюць тут свечкі і кладуць кветкі, а таксама памінаюць малітвай загінулых ад рук таталітарнага рэжыму.

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках