27 красавiка 2024, Субота, 8:45
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Нямцоў: Чакайце росту тарыфаў на газ

6
Нямцоў: Чакайце росту тарыфаў на газ

Лідэр расейскай апазіцыі пракаментаваў пагадненні аб пастаўках расейскага газу ў Кітай.

Расейскі «Газпрам» і кітайская CNPC падпісалі рамачнае пагадненне аб пастаўках расейскага газу па «заходняму маршруту» - праз газаправод «Алтай» ў Заходняй Сібіры.

У адказ на гэта Барыс Нямцоў напісаў на сваёй старонцы ў Фэйсбуку:

- Памятаеце ў траўні ў Пекіне Пуцін і Мілер заяўлялі, што кантракт стагоддзя аб пастаўках газу ў Кітай падпісаны? Колькі было пафасу і захапленняў агітацыйнай прапаганды пра разварот ад Еўропы ў бок усходняга гіганта.

Дык вось, спадары, не было ў траўні ніякага кантракту. Не было ніякай дамоўленасці пра кошты.

Яны ўсе хлусілі.

Толькі сёння Мілер гэта прызнаў, заявіўшы, што пытанне кошту канчаткова ўрэгуляванае толькі цяпер.

Пры гэтым, кітайцы даваць аванс у 25 млрд даляраў не будуць. Так што травеньскія заявы Пуціна на гэтую тэму таксама хлусня.

Кітайцам, шчыра сказаць, не асабліва патрэбен газпрамаўскіх газ. Яны ўжо закупілі туркменскі ніжэй за 300 даляраў і аб'ёмы паставак там прадугледжаныя 66 млрд кубоў, што амаль у два разы больш, чым Сіла Сібіры (38 млрд у год).

Сам продаж газу ў Кітай - буйная афёра. Праект будзе даражэйшы за 55 млрд $, і ён стратны. Больш таго экспарт у Кітай будзе вызвалены ад падатку на здабычу карысных выкапняў (ПЗКВ). Не выключаю, што ў наступстве давядзецца і ад экспартных пошлін вызваляць. Вось і атрымліваецца, што рускі народ будзе субсідаваць экспарт у Кітай.

Заўважу, продаж газу ў Еўропу ідзе больш высокімі коштамі і Газпрам ніхто ад падаткаў не вызваляе.

Ва ўмовах санкцый, Газпраму будзе цяжка знайсці грошы. Адзіная крыніца - рускі народ.

Чакайце росту тарыфаў на газ.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках