27 красавiка 2024, Субота, 11:11
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

ЕЗ перасцярог Расею ад абвастрэння сітуацыі ва Украіне

5
ЕЗ перасцярог Расею ад абвастрэння сітуацыі ва Украіне

Еўразвяз заклікаў РФ вывесці войскі з Украіны.

Вярхоўная прадстаўніца ЕЗ у замежных справах і палітыцы бяспекі Федэрыка Магерыні заклікала бакі канфлікту на ўсходзе Украіны ўстрымацца ад абвастрэння сітуацыі ў зоне баявых дзеянняў, паведамляе Радыё Свабода.

У заяве, распаўсюджанай у нядзелю, Магерыні заклікала Расею спыніць перасячэнні расейска-украінскай мяжы вайскоўцамі і вайсковай тэхнікай. Федэрыка Магерыні адзначыла, што апошнія звесткі ад назіральнікаў АБСЕ, якія працуюць на ўсходзе Украіны, «сведчаць пра вельмі трывожнае развіццё».

«Вельмі важна пазбягаць любога абвастрэння вайсковых дзеянняў. Усе бакі павінны дэманстраваць максімальную стрыманасць, строга выконваць абавязанні, узятыя на сябе Менскім пратаколам, - для пошуку мірнага і стабільнага развязвання, заснаванага на павазе да незалежнасці Украіны, яе суверэнітэту і тэрытарыяльнай цэласнасці», - заявіла Магерыні.

«Я заклікаю Расейскую Федэрацыю цалкам выконваць яе абавязкі ў гэтым пытанні, у тым ліку і папярэдзіць любое далейшае перамяшчэнне і перасоўванне вайскоўцаў, зброі або наймітаў з тэрыторыі РФ на тэрыторыю Украіны, вывесці падкантрольныя ёй (Расеі - рэд) войскі, зброю і тэхніку з Украіны , а таксама выкарыстоўваць свой уплыў для таго, каб прымусіць сепаратыстаў добрасумленна выконваць узятыя на сябе ў Менску абавязанні», - адзначыла вярхоўная прадстаўніца ЕЗ.

Нагадаем, у нядзелю спецыяльная маніторынгавая місія АБСЕ зафіксавала з'яўленне канвояў цяжкага ўзбраення і танкаў на тэрыторыі, падкантрольнай групоўцы «ДНР».

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках