1 траўня 2024, Серада, 12:27
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У цэнтральнай бібліятэцы Бабруйска абвалілася столь

6
У цэнтральнай бібліятэцы Бабруйска абвалілася столь

Будынак цэнтральнай бібліятэкі Бабруйскага раёна з'яўляецца Помнікам архітэктуры.

У цэнтральнай бібліятэцы Бабруйскага раёна, якая знаходзіцца па адрасе вул. Інтэрнацыянальная 25, 28 лістапада ў левым крыле будынка часткова абвалілася столь. Будынак цэнтральнай бібліятэкі Бабруйскага раёна з'яўляецца Помнікам архітэктуры. Бібліятэку наведваюць чытачы розных узростаў, піша bobruiskby.com.

Будынак цэнтральнай бібліятэкі - былы дом купчыхі Кацнельсон. Адзін з найпрыгажэйшых драўляных будынкаў горада, што цудам захаваўся.

Пабудаваны ў 1912 годзе. Помнік архітэктуры стылю «мадэрн». Будынак аднапавярховы, драўляны, Г-падобны ў плане, завершана двухсхільным дахам. Галоўны фасад дэкараваны двума двухпавярховымі вежамі з шатрамі. У цэнтры вылучаецца круглая мансарда з выхадам на балкон. Планіроўка калідорнага тыпу з двухбаковым размяшчэннем розных па памеры памяшканняў. Да рэвалюцыі дом належаў купчысе-мяшчанцы Кацнельсон. Пазней у ім знаходзіўся Бабруйскі павятовы рэвалюцыйны камітэт - часовы орган мясцовай улады, створаны ў лістападзе 1918 года падчас вызвалення Бабруйска ад войскаў імперыялістычнай Нямеччыны (старшыня рэўкома - П.Ф. Рэвінскі). У 1958 годзе ў памяць аб дзейнасці камітэта на будынку ўсталяваная мемарыяльная дошка.

Цяпер тут размяшчаецца цэнтральная бібліятэка Бабруйскага раёна.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках