1 траўня 2024, Серада, 12:33
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Бразіліі спусцілі на ваду гіганцкую калядную елку (Відэа)

1

Самая вялікая ў свеце плывучая калядная ёлка запалілася ў Рыа-дэ-Жанейра 29 лістапада.

Мерапрыемства сабрала тысячы турыстаў і мясцовых жыхароў, якія прыйшлі палюбавацца на тое, як велічэзнае дрэва пасля цырымоніі асвячэння будзе ўрачыста спушчанае на ваду, піша epochtimes.ru.

Натоўп з двухсот тысяч разявак размясціўся ў лагуне Радрыга-дэ-Фрэйтас, каб на свае вочы назіраць за тым, як 85-метровая канструкцыя вагой у паўтысячы тон у віхуры святла і гуку апусціцца на паверхню Атлантыкі. Гэта самая вялікая з плывучых калядных елак, якія калі-небудзь існавалі. Цырымоніі іх асвячэння праходзяць у Рыа штогод, і кожная суправаджаецца ўражлівым феерверкам.

Елка і сама зіхаціць дакладна не горш феерверка. На ёй змясцілася тры мільёны лямпачак, дзве з лішнім тысячы страбаскопаў, 120 кіламетраў светлавых гірляндаў і дзесяткі святлодыёдных адбівальнікаў. Падстава масіўнай канструкцыі абапіраецца на 11 паплаўкоў.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках