1 траўня 2024, Серада, 11:24
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Politico Magazine: Пуцін хоча вярнуць Расеі межы пачатку XX стагоддзя

8
Politico Magazine: Пуцін хоча вярнуць Расеі межы пачатку XX стагоддзя

Вайна, якую Расея развязала ва Украіне, тычыцца не толькі гэтай краіны, але і астатняй Еўропы.

Відавочна, што расейскі прэзідэнт Уладзімір Пуцін хоча вярнуць РФ старыя межы, якія былі ў царскай Расеі да 1917 года.

Пра гэта напісаў у артыкуле для Politico Magazine былы дырэктар Радыё «Свабода» Джэфры Гедмін, паведамляе Цензор.НЕТ.

З ягоных слоў, Пуцін хоча зноўку перакроіць Еўропу, паколькі ён думае катэгорыямі мінулага стагоддзя.

«Даўно пара прызнаць, што гэты канфлікт тычыцца не толькі Украіны», - піша Гедмін. Ён адзначыў, што былы старэйшы эканамічны дарадца Пуціна Андрэй Іларыёнаў сапраўды мяркуе, што канчатковай мэтай расейскага прэзідэнта можа быць Расея паводле версіі 1917, уключаючы Фінляндыю, краіны Балтыкі і частку Польшчы.

«Пуцін рухаецца паводле вызначанага плану. І ўвесь час кажа нам, як бачыць Еўропу, і дае намёкі на тое, што будзе далей. Мы не слухаем, і ён працягвае», - піша экспэрт.

«Намёкам» аўтар уважае многія невыпадковыя падзеі ў Еўропе, якія на першы погляд не маюць адна да адной дачынення, але на самой справе могуць складаць адну ўтоеную схему для дасягнення мэты, пра якую казаў Іларыёнаў. Сюды Гедмін адносіць і расейскія падлодкі ля шведскіх берагоў, і паведамленні Фінляндыі аб пастаянным парушэнні яе паветранай прасторы, і нежаданне Будапешта адмовіцца ад праекту Паўднёвага патоку, і выкраданне эстонскага агента ў Таліне ў верасні пасля візіту прэзідэнта Абамы, і падтрымку славакамі скасавання санкцый супраць Расеі.

«Гэта - не разрозненыя падзеі», - піша Гедмін. - «І гэта становіцца зразумелым, як толькі мы злучаем кропкі. Не, Расея больш не СССР, але Масква зноў перакройвае Еўропу. У Пуціна ёсць сваё бачанне, і ён увасабляе яго практычна без супраціву».

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках