1 траўня 2024, Серада, 12:37
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Менскія гатэлі застануцца без пастаяльцаў

13
Менскія гатэлі застануцца без пастаяльцаў

Загрузка нумарнога фонду гатэляў Менска можа знізіцца ўдвая ў 2016 годзе ў параўнанні з 2013 годам.

Такі прагноз прыводзіцца ў аглядзе рынку гатэляў Менска, які падрыхтавала кампанія Colliers International. Экспэрты рынку гасцінічнай нерухомасці адзначаюць, што ў 2013 годзе загрузка нумароў менскіх гатэляў складала 66-69%. У 2016 годзе, прагназуюць аўтары агляду, гэты паказчык можа знізіцца да 35%, паведамляе БелаПАН.

«У выпадку, калі штогадовы рост колькасці гасцей у гатэлях складзе 4% (сярэдні паказчык росту ў апошнія 3 гады) і да канца 2016 будуць рэалізаваныя яшчэ 15 праектаў, загрузка нумарнога фонду можа скласці каля 35%», - мяркуюць экспэрты.

Аўтары агляду канстатуюць, што правядзенне ў гэтым годзе чэмпіянату свету ў хакеі ў Беларусі якасна змяніла рынак гатэляў Менска - «як з пункту гледжання колькасці гасцінічных паслуг, так і з пункту гледжання наяўнасці патэнцыйных аб'ектаў (гатэляў) для абароту на рынку».

Экспэрты адзначаюць, што рэзкі рост прапановы на рынку менскіх гатэляў у 2014 годзе з'яўляецца ўнікальным для вялікіх гарадоў. Аднак, падкрэсліваюць аўтары агляду, «сам па сабе рэзкі скачок яшчэ нічога не кажа пра будучыню развіцця рынку».

Паводле ацэнак экспэртаў гасцінічнай нерухомасці, ужо цяпер попыт на некаторыя катэгорыі гатэляў ніжэй прапановы. «Колькасць гатэляў катэгорыі Luxury перавышае аналагічныя паказчыкі што да Еўропы, а з улікам праектаў, заяўленых да канца 2016 года, істотна перавышае. Пры гэтым падстаў меркаваць, што попыт у Беларусі на гатэлі Luxury ў разы вышэй, чым у Еўропе, няма», - гаворыцца ў аглядзе, падрыхтаваным Colliers International.

Экспэрты звяртаюць увагу на той факт, што рынак гатэляў Менска што да колькасці замежных турыстаў «блізкі да насычэння, і новая прапанова можа істотна перапоўніць рынак да 2016 года».

«Адсюль можна зрабіць выснову, што, прынамсі, насельніцтва Менска не забяспечвае той (бізнэс) актыўнасці, якая магла б служыць магнітам для замежных (бізнэс) турыстаў», - гаворыцца ў рэзюмэ агляду.

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках