1 траўня 2024, Серада, 11:29
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На стадыёне ў Бразіліі пажаніліся 2000 пар

3
На стадыёне ў Бразіліі пажаніліся 2000 пар

Гэта найбуйнейшае масавае вяселле ў гісторыі Рыа-дэ-Жанейра.

На стадыёне «Мараканазінью» ў Рыа-дэ-Жанейра пажаніліся амаль 2 тысячы бедных пар. Адзначаецца, што гэта найбуйнейшае масавае вяселле ў гісторыі горада.

Арганізатарамі штогадовай акцыі выступілі мясцовыя ўлады. Мерапрыемства праводзіцца для малазабяспечаных грамадзян, у якіх няма грошай на вяселле. Да ўдзелу ў цырымоніі дапускаліся закаханыя, сямейны даход якіх не перавышаў $1 тысячу ў месяц, піша «Газета.Ru».

У агульнай складанасці на стадыёне «Мараканазінью» сабраліся каля 12 тысяч чалавек з улікам гасцей жаніхоў і нявест.

Жанілі ўдзельнікаў суддзі-добраахвотнікі. Маладыя таксама атрымалі блаславенне святароў.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках