1 траўня 2024, Серада, 1:48
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Цэнтрабанк РФ: Інфляцыя ў Расеі будзе ўдвая вышэй, чым планавалі

17
Цэнтрабанк РФ: Інфляцыя ў Расеі будзе ўдвая вышэй, чым планавалі

Інфляцыя ў Расеі паводле вынікаў года перавысіць 9%, пік яе росту яшчэ не пройдзены.

Пра гэта заявіла ў панядзелак першы намеснік старшыні Цэнтрабанка Ксенія Юдаева на семінары-нарадзе з віцэ-губернатарамі аб пытаннях унутранай палітыкі і сацыяльнай сферы, паведамляе ВВС.

Інфляцыя на сённяшні дзень складае 8,9%.

"Праз знешнегандлёвыя абмежаванні і дынаміку курсу рубля інфляцыя ў гэтым годзе не проста перасягнула мэтавыя паказчыкі ЦБ (5%), але вырасла да ўзроўняў, ад якіх мы ў апошні час адвыклі", - сказала Юдаева.

"Паводле нашых ацэнак, пік інфляцыі пакуль яшчэ не пройдзены, да канца года інфляцыя перавысіць 9%. А пік прыйдзецца на першы квартал і зноў жа, паводле нашых папярэдніх ацэнак, інфляцыя можа наблізіцца да 10%", - адзначыла першы намеснік старшыні Цэнтрабанка.

Эканамісты папярэджвалі аб рэзкім росце коштаў на прадукты харчавання ў Расеі ў бліжэйшыя месяцы – з прычыны забароны імпарту сельгаспрадукцыі з краін Захаду ў адказ на санкцыі праз падзеі ва Украіне.

Напісаць каментар 17

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках