24 траўня 2024, Пятніца, 1:56
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Рэпарцёры без межаў» патрабуюць вызваліць Аляксандра Алесіна

1
«Рэпарцёры без межаў» патрабуюць вызваліць Аляксандра Алесіна

Міжнародная праваабарончая арганізацыя звярнулася да беларускіх уладаў.

У заяве «Рэпарцёраў без межаў», атрыманай рэдакцыяй charter97.org, утрымліваецца патрабаванне неадкладна вызваліць вайсковага аглядальніка выдання «Беларусы і рынак» Аляксандра Алесіна, затрыманага КДБ Беларусі 25 лістапада і абвінавачанага ў «шпіянажы».

Арганізацыя нагадвае, што журналісту пагражае пакаранне ў выглядзе 15 гадоў пазбаўлення волі.

«Рэпарцёры без межаў» настойваюць на неадкладным вызваленні Аляксандра Алесіна і павазе ягоных правоў на належную прававую працэдуру, - гаворыцца ў заяве. - Заклікаем улады не праводзіць расследаванне ягонай справы за зачыненымі дзвярыма, што часта адбываецца, калі журналісты абвінавачваюцца ў шпіянажы».

Нагадаем, вайсковы эксперт, аглядальнік штотыднёвіка «Беларусы і рынак» Аляксандр Алексін быў затрыманы спецслужбамі ў аўторак, 25 лістапада. Са слоў крыніцы charter97.org, яго арыштавалі ў падазрэнні ў шпіянажы ў кавярні ў цэнтры горада, дзе ён абедаў з невядомым мужчынам. У КДБ адмаўляліся каментаваць ягоны арышт.

Аляксандр Алесін - журналіст, эканамічны аглядальнік газеты «Беларусы і рынак». Спецыялізуецца ў сферы вайсковай аналітыкі. Пераможца Гран-пры прэміі «Залатое пяро» сярод журналістаў, што пішуць на аўтамабільную тэматыку ў дзелавых і рэспубліканскіх СМІ (2008).

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках